Архив новостей - Методический портал

Главная | Архив новостей


23.11.2017
22 лістапада 2017 года на базе ДУА «Яслі-сад 299 г. Мінска» Ленінскага раёна было праведзена метадычнае мерапрыемства

  22 лістапада 2017 года на базе ДУА «Яслі-сад 299 г. Мінска» Ленінскага раёна было праведзена метадычнае мерапрыемства для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці па тэме "Развіццё беларускага маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту сродками інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій".

  Педагагічныя работнікі устаноў дашкольнай адукацыі горада змаглі пазнаёміцца з вопытам работы педагагічнага калектыву ўстановы па выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на занятках па развіцці беларускага маўлення. Курачкіна Вікторыя Віктараўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзеянасці ДУА «Яслі-сад №299 г. Мінска» прапанавала ўдзельнікам прэзентацыю праекта «Інфармацыйна – камунікатыўныя тэхналогіі як сродак развіцця беларускага маўлення дзяцей старэйшага ўзросту».

  Прысутныя ўбачылі заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту па адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін" у сярэдняй групе па тэме "Свой родны край любі і знай", старэйшай групе па тэме "Інтэрактыўнае падарожжа у Белавежскую пушчу". Дадзенае мерапрыемства садзейнічала павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.