Архив новостей - Методический портал

Главная | Архив новостей


23.11.2017
22 лістапада 2017 года на базе ДУА «Яслі-сад № 322 г. Мінска» Заводскага раёна адбыўся семінар-практыкум па тэме «Забеспячэнне якасці і даступнасці адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі»

  Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі выставы з вопыту работы педагагічнага калектыву ўстановы. Сярод экспанатаў - «лялькі-абярэгі», сурвэткі, рушнікі. Прысутныя ўбачылі розныя віды тэатраў, якія зроблены выхавацелямі з дапамогай бацькоў, і пачулі, як гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца ў рабоце з выхаванцамі па развіцці беларускага маўлення.

  Педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі горада быў прапанаваны прагляд заняткаў па адукацыйных абласцях «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Дзіця і грамадства», тэма «Сустрэча з кнігай» і гульні-драматызацыі «Збанок-церамок». Цёплая атмасфера дадзенага мерапрыемства спрыяла творчай рабоце педагагічных работнікаў, якія прынялі ў ім удзел.