Архив новостей - Методический портал

Главная | Архив новостей


11.04.2019
Творчы конкурс «Харэаграфічнае мастацтва» «Беларускі народны танец»

10 красавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 61 г. Мінска» адбыўся першы дзень творчага конкурсу «Харэаграфічнае мастацтва» «Беларускі народны танец» у межах Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск – Мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!», прысвечанага Году малой радзімы.

Першы дзень конкурсу адлюстраваў паспяховае прадстаўленне педагагічнага вопыту ў галіне харэаграфічнага мастацтва у захаванні лепшых традыцый беларускай народнай харэаграфіі.

У конкурсе прынялі ўдзел 14 танцавальных калектываў (6-9 гадовага і 10-13 –гадовага узростў) ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

Кампетэнтнае журы ў складзе: Гусінец Вольгі Іванаўны, педагога харэаграфіі вышэйшай катэгорыі, пастаноўшчыка танцавальных нумароў для масавых рэспубліканскіх дзяржаўных і спартыўных мерапрыемстваў, члена журы гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсаў, мастацкага кіраўніка студыі танца і ансамбля «Глорыя» ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельніка міжнародных творчых адукацыйных праектаў; Бабак Вольгi Уладзіміраўны, мастацкага кіраўніка танцавальнага калектыву "Ікс-дэнс" сярэдняй школы № 162 г. Мінска; Кузьмініча Мікалая Леанідавіча, дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»; Савелавай Ірыны Барысаўны, метадыста аддзела методык працы з адоранымі дзецьмі, старшага выкладчыка кафедры педагогікі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», адзначыла прафесійнае майстэрства мастацкіх кіраўнікоў танцавальных калектываў, якія ажыццяўляюць працу па вучэбных праграмам факультатыўных заняткаў і аб'яднанняў па інтарэсах харэаграфічнай накіраванасці, майстэрства навучэнцаў, якія здолелі перадаць прыгажосць і непаўторнасць беларускіх народных танцавальных узораў.

Працяг конкурсу адбудзецца 12 красавіка, дзе свае майстэрства прадэманструюць калектывы 10-13 гадовага і 14-18 гадовага ўзросту.